Мінгарвыканкам назаўжды забараніў людзям збірацца ў цэнтры сталіцы
Кіраўнік гарвыканкаму Мікалай Ладуцька ўхваліў гэтае рашэнне яшчэ 2 чэрвеня.
Рашэнне Мінгарвыканкаму
№1554 вызначае месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе. Згодна з ім, забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы на
Кастрычніцкай плошчы Мінска, на плошчах Незалежнасці і Перамогі. Пад забарону таксама трапілі праспект Пераможцаў і
частка праспекта Незалежнасці.
Акрамя таго, масавыя мерапрыемствы забаронена
праводзіць на тэрыторыі каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а
таксама ў парку Перамогі, перадае "Тэлеграф".
Аднак гэтыя забароны не тычацца дэманстрацыяў і шэсцяў.
Для масавых мерапрыемстваў гарадскія ўлады прызначылі парк Дружбы народаў,
летні тэатр Парку імя 50-годдзя Кастрычніка і пляцоўку каля фантана ў Кіеўскім
скверы.
Дакумент, уключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі 16 чэрвеня. З
поўным яго тэкстам можна азнаёміцца на Нацыянальным
прававым інтэрнэт-партале.