Менгарсуд разглядае скаргі на прысуды Дашкевічу і Лобаву
17 чэрвеня ў 10 гадзін Менскі гарадзкі суд пачынае разгляд касацыйныя скаргі лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча, які асуджаны да двух гадоў зьняволеньня ў калоніі агульнага рэжыму і актывіста "Маладога фронту" Эдуарда Лобава, які асуджаны да 4 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Касацыйную скаргу разглядае калегія суддзяў у складзе Камісарава, Назаранкі, Скрыпача.
Касацыйныя скаргі былі пададзеныя ад імя Дашкевіча і Лобава, а таксама ад адвакатаў Семешкі і Аўсяннікавай.
Адвакаты заяўляюць, што асуджаныя цалкам невіноўныя, іх віна даказаная ў судзе, прысуд вынесены на падставе меркаваньняў, а сам суд праходзіў з поацэсуальнымі парушэннямі. Паколькі адсутнічае склад злачынства, адвакаты просяць адмяніць прысуды.
Пракурор Ігнатовіч-Мішнёва ў сваім выступе заявіла, што прысуд законны і абгрунтаваны, а паказаньні пацярпелых і сьведкаў пасьлядоўныя. Суддзі сыходзяць у дарадчы пакой.
Пад час перапынку у судовую залу адмовіліся прапусціць Насту Палажанку, дзьверы зачыненыя, нікога не ўпускаюць не выпускаюць.
Прысуд Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву Менгарсуд пакінуў без зьменаў і скаргу без задавальнення.
Дашкевіча і Лобава звінавацілі ў тым, што 18 сьнежня 2010 года года з хуліганскіх намераў яны "беспадстаўна і наўмысна" зьбілі двух грамадзян. Маладафронтаўцы заяўлялі, што крымінальная справа справакаваная ўладамі. Абарона прасіла цалкам апраўдаць абвінавачваных маладафронтаўцаў з-за недаказанасьці віны. Зьміцер Дашкевіч зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем прыцягнуць сьведкаў з боку абвінавачаньня да адказнасьці за хлусьлівыя паказаньні.