Брэсцкай актывісткай Палінай Панасюк цікавіцца КДБ
https://spring96.org./be/news/4410
2006
2006-05-11T10:00:00+0300
2006-05-11T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
11 траўня капітан КДБ оперупаўнаважаны Казганка Андрэй Анатольевіч спрабаваў уручыць Паліне Панасюк позву зьявіцца да сьледчага Гара Ю. у якасьці сьведкі, не патлумачыўшы па якой справе. Сп. Панасюк дзьверы не адчыніла, папрасіўшы накіраваць ёй позву праз пошту.
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін мяркуе, што актывістку выклікаюць у якасьці сьведкі па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненьні да "Партнёрства", бо Паліна Панасюк калісьці праходзіла па сьпісах гэтай арганізацыі назіральнікаў.