viasna on patreon

Прызначана дата разгляду касацыйных скаргаў “бабруйскіх анархістаў”

2011 2011-06-21T15:23:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/anarhisty-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Касацыйныя скаргі на прысуды па справе падпалу бабруйскага КДБ будуць разглядацца ў Магілёўскім абласным судзе 14 ліпеня. Судовае паседжанне распачнецца а 10-ай гадзіне.   

Фігуранты справы Яўген Васьковіч, Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка асуджаныя да сямі гадоў калоніі  ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Павел Карцінін прызнаў іх вінаватымі ў падпале будынку бабруйскага аддзялення КДБ (ч. 2 арт. 339 КК — “Асабліва злоснае хуліганства”). Прысуд быў абвешчаны 18 траўня.

Нагадаем, што невядомыя асобы ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 г. у Бабруйску здзейснілі напад на будынак КДБ. На ганак была кінута бутэлька з гаручай сумессю. Пашкоджанымі аказаліся толькі дзверы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства