viasna on patreon

Працягваецца праект па падрыхтоўцы за назіраннем на выбарах

2011 2011-06-22T16:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/elektion.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, залічаныя на бакалаўрскія і магістарскія праграмы і зацікаўленыя ў назіранні за выбарамі ў Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў адборы на новы цыкл праекта па назіранні за выбарамі. Праект складаецца з тыднёвага інтэнсіўнага навучальнага курса ў Вільні, распрацаванага выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Акрамя курса ўдзельнікі таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін ў 2011 годзе, падчас якой яны атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя прынамсі яшчэ на адну місію па назіранні.

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” супольна ажыццяўляецца арганізацыяй Belarus Watch,  Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім Домам правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ). Акадэмічны курс падрыхтоўкі назіральнікаў уваходзіць у навучальную праграму ЕГУ і будзе пазначаны ў бакалаўрскім дыпломе як курс па выбары. Па паспяховым сканчэнні курса студэнты атрымаюць два акадэмічныя крэдыты, а таксама адмысловы сертыфікат Belarus Watch aб удзеле ў праекце.

Курс пройдзе ў верасні ці кастрычніку. Паколькі місія адбудзецца адразу пасля курса, дакладныя даты вы даведаецеся пасля таго, як будуць абраныя даты выбараў у краіне, дзе будзе праходзіць місія. Мы праінфармуем вас адразу, як толькі гэта будзе магчыма.

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

  • быць студэнтамі ЕГУ, залічанымі на цяперашні момант на бакалаўрскія ці магістарскія праграмы (абавязкова);
  • мець узрост ад 18 да 35 гадоў (абавязкова);
  • запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
  • прадставіць рэкамендацыю ад выкладчыка ЕГУ ці іншай аўтарытэтнай асобы. Калі ласка, звярніце ўвагу: рэкамендацыя мусіць быць дасланая асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
  • прадставіць афіцыйнае пацверджанне аб акадэмічнай паспяховасці (пажадана) – магчыма атрымаць у 103 каб.;
  • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
  • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд (абавязкова);
  • размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (пажадана).

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 26 чэрвеня 2011 г. Заявы, дасланыя пасля 23:59 26 чэрвеня, разглядацца не будуць.

Он-лайн заяву можна запоўніць на сайце праекта http://eotp.info/application.

Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 9 ліпеня 2011 г.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Крытэры адбору:

  1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя.
  2. Актыўная грамадская пазіцыя, цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі.
  3. Акадэмічная паспяховасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства