У Брэсьце затрыманы Андрэй Любянчук, на яго складзены адміністратыўны пратакол па ч.3 арт 172 КаАП
11 траўня супрацоўнікі міліцыі спынілі на вуліцы Андрэя Любянчука за тое, што на ягоным заплечніку была налепка "Свабода!", і правялі дагляд. У заплечніку яны знайшлі яшчэ 58 аналагічных налепак і даставілі хлопца ў Ленінскі РАУС г.Брэста. Там міліцыянты склалі акт аб канфіскацыі налепак і адміністратыўны пратакол па ч.3 арт 172 КаАП - распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных, а таксама правялі "размову", схіляючы Андрэя даць хлусьлівыя паказаньні супраць вядомых мясцовых апазіцыянераў Вялічкіна Уладзіміра і Шыманскага Дзьмітрыя: што менавіта яны далі гэтыя налепкі, каму і колькі яшчэ давалі, колькі абяцалі заплаціць за распаўсюд і г.д. Напрыканцы размовы супрацоўнікі РАУС забралі ў Любянчука Андрэя нататнік і візітоўнік -- для вывучэньня, прапанаваўшы хлопцу прыйсьці за імі на наступны дзень.