viasna on patreon

Разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Саннікава – 15 ліпеня

2011 2011-06-22T14:29:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudsannikau27.04.2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суды за Плошчу: Саннікаў, Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменка

Суды за Плошчу: Саннікаў, Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменка

15 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе будуць разглядацца касацыйныя скаргі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яшчэ чатырох асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 года – Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава, Уладзіміра Яроменка. Пачатак – а 10-ай гадзіне.

14 траўня ў судзе Партызанскага раёна Менска былі агучаны прысуды: Саннікаву – 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Гнедчыку – 3 гады і 6 месяцаў, Васілевічу, Мірзаянаву і Яроменку - па 3 гады. Суддзя Наталля Чацвяртакова прызнала А.Саннікава вінаватым у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293), а астатніх - ва ўдзеле ў беспарадках (ч.2 арт. 293).

Нагадаем, што разгляд касацыйных скаргаў асуджаных па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Паўла Севярынца, Сяргея Марцалева і Ірыны Халіп перанесены на 19 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства