viasna on patreon

Расійскія праваабаронцы заступіліся за "маўклівыя акцыі" ў Беларусі

2011 2011-06-23T11:34:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З адпаведнай заявай выступіла кіраўніца Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева.

Па яе словах, якія перадае РІА "Новости", Расія не павінна заставацца ўбаку пры масавых затрыманнях падчас акцыі пратэсту ў Беларусі. Парушэнне правоў чалавека, кажа Аляксеева, не з'яўляецца ўнутранай справай ніводнай дзяржавы — гэта клопат усёй міжнароднай супольнасці. Яна дадала, што Расія і Беларусь вельмі цесна звязаныя, таму Расія павінна першая рэагаваць на такія акцыі беларускіх уладаў.


Сябра Грамадскай палаты Расіі, праваабаронца Аляксандр Брод пагадзіўся, што Расія павінна адгукнуцца на беларускія падзеі. Ён лічыць, што трэба стварыць міжнародную місію назірання. Яна павінна расследаваць, чаму падчас акцыяў пратэсту ў Мінску ўвесь час затрымоўваюць як грамадзян Беларусі, так і замежных грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства