У Вялейцы затрымалі цяжарную жанчыну, дзяўчынку і самакат
https://spring96.org./be/news/44163
2011
2011-06-23T13:42:26+0300
2011-06-23T13:42:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Падчас акцыі маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сэтку" ў Вялейцы затрымалі 10 чалавек, у тым ліку кіраўніка Менскай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Малярчука. Па словах грамадзкага актывіста «сярод затрыманых апынулася і цяжарная жанчына з дзіцем 10-12 гадоў”.
“Іх забралі разам з самакатам, на якім каталася дзіцянё. Калі забралі яе маці, дзяўчынка спрабавала самакатам пратараніць міліцэйскую машыну»,- распавеў Уладзімір Малярчук.