Затрыманую актывістку Саюзу палякаў аштрафавалі
https://spring96.org./be/news/44169
2011
2011-06-24T08:24:46+0300
2011-06-24T08:24:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Штраф — трыццаць базавых адзінак —
пакараньне для Рэнаты Дземянчук —намесьніцы старшыні незарэгістраванага Саюзу
палякаў.
Яе ўтрымлівалі ў аддзяленьні міліцыі “Цэнтар”, куды прыбыла судзьдзя Натальля
Козел. Яна палічыла, што затрыманая ўдзельнічала ў несанкцыянаваным
мерапрыемстве.
Рэнату Дземянчук затрымалі сёньня каля будынку Ленінскага раённага суду
Горадні, дзе адбываўся працэс над журналістам, адным з кіраўнікоў СПБ Андрэем
Пачобутам.