БАЖ патрабуе ад Міністэрства ўнутраных справаў правесці службовае разбіральніцтва
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала ліст на імя міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова з нагоды гвалтоўных перашкадаў прафесійнай дзейнасці беларускіх журналістам, які чынілі супраўнікі міністра 22 чэрвеня 2011 года.
У лісце за подпісам старшыні БАЖ Жанны Літвіной аздначаецца, што падначаленыя міністра «не звяртаюць увагі ні на прафесійны статус журналістаў, ні на нормы беларускага заканадаўства» і «дэманстратыўна ігнаруюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь».
Журналісцкая арганізацыя патрабуе ад Куляшова і яго ведамства:
— неадкладна правесці службовае разбіральніцтва з прычыны масавага
парушэння прафесійных правоў журналістаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў
падчас мірнай акцыі 22 чэрвеня 2011 года, высветліць вінаватых у парушэнні
правоў журналістаў і прыцягнуць іх да адказнасці;
— прынесці прабачэнні пацярпелым журналістам;
— забяспячыць тлумачэнне супрацоўнікам органаў унутраных спраў
заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, згодна з якім журналіст
мае права «прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў альбо надзвычайных
сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных
падзей і перадаваць адтуль інфармацыю» (п.2.2. арт. 34 дзейнага Закона
Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»);
— давесці да службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў органаў унутраных
спраў, што журналісты падчас масавых акцыяў, як і супрацоўнікі міліцыі,
выконваюць свае прафесійныя абавязкі.