viasna on patreon

Пракурор просіць для Пачобута 3 гады зьняволеньня

2011 2011-06-24T11:33:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paczobut_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовае паседжаньне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута 24 чэрвеня доўжылася каля 20 хвілінаў. За гэты час адбыўся выступ пракурора, які папрасіў для абвінавачанага журналіста 3 гады калёніі агульнага рэжыму. Працяг працэсу прызначаны на 10 гадзін 28 чэрвеня, калі адбудуцца выступы адвакатаў Андрэя Пачобута.

Праз сваіх адвакатаў Андрэй Пачобут папрасіў перадаць, што ён задаволены просьбай пракурора, бо, на ягоную думку, лепш адседзець 3 гады ў калёніі, чым працаваць гэты час на “хіміі”.

Каля будынку суда быў затрыманы журналіст Ігар Банцар, які разам Аксанай Пачобут і Анжалікай Арэхвай спрабаваў з боку прылеглай да суду тэрыторыі бальніцы падгледзець, як будуць прывозіць абвінавачанага. На тэрыторыі бальніцы спадара Банцара спыніў невядомы ў цывільным. Неўзабаве зьявіліся супрацоўнікі міліцыі, якія запхнулі журналіста ў машыну ды адвезьлі ў пастарунак на вуліцы Гараднічанскай.

Андрэя Пачобута вінавацяць у паклёпе (ч.1 арт. 367 КК РБ) і абразе (ч. 1 арт. 368 КК РБ) кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Санкцыі артыкулаў, паводле якіх выстаўленыя абвінавачаньні, прадугледжваюць да чатырох гадоў зьняволеньня і да двух гадоў зьняволеньня адпаведна. Падставы для абвінавачаньня пракуратура знайшла ў артыкулах у «Газэце Выборчай», у калёнцы журналіста на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal. Працэс распачаўся 14 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства