viasna on patreon

Мікалай Дзядок аспрэчвае вынесены яму прысуд

2011 2011-06-24T13:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Асуджаны па “справе анархістаў” студэнт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Мікалай Дзядок падаў касацыйную скаргу на вынесены прысуд. Мінскі гарадскі суд разгледзіць яе 8 ліпеня.

Бацька Мікалая, былы суддзя са шматгадовым досведам, Аляксандр Дзядок не верыць у справядлівы разгляд скаргі.

- Я ведаю трохі судовую практыку, трохі калі не ўлічваць 17 гадоў працы ў судовай сістэме. Я ведаю, як у апошнія гады асабліва ў белорусскай судовай сістэме, як фармуюцца рашэнні судоў, прысуды, а асабліва вось такога роду прысуды, якія нясуць на сабе палітычную афарбоўку. Тая акалічнасць, што пракурор не абскардзіў прысуд, хоць ён сур'ёзна адрозніваецца ад таго, што было прад'яўлена, ад абвінавачвання, якое было прад'яўлена. Гэта гаворыць аб тым, што прысуд быў абмеркаваны, абдуманы, асэнсаваны судом і вышэйстаячымі судовымі інстанцыямі і пастаўлены такі прысуд, які патрэбны, каб ён адпавядоў усіх праваахоўнікам. Таму я мала веру ў тое, што гарадскі суд зменіць прысуд.

27 мая Мікалай Дзядок быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 11 чэрвеня ён быў накіраваны ў папраўчую калонію №15 у Магілёве. Больш за дзесяць месяцаў Мікалай знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства