viasna on patreon

Папярэджаньні за «рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі» ў Берасьці

2011 2011-06-27T08:42:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Берасьцейская абласная пракуратура зацікавілася арганізатарамі маўклівай акцыі пратэсту ў Берасьці.

23 чэрвеня ў пракуратуру выклікалі мясцовага актывіста Сяргея Алексіевіча. Яму вынесьлі папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня заканадаўства праз заклікі «да зьмены ўлады антыканстытуцыйным шляхам».

Пра гэта паведаміў абласны каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Зьміцер Шурхай, які таксама зьяўляецца кіраўніком «рэвалюцыйнай суполкі». Зь ягоных словаў, 24 чэрвеня сьледчы Пунько выклікаў «на размову» ў пракуратуру яшчэ аднаго кіраўніка суполкі, сябра БХД, вядомага пад псэўданімам Алесь Змагар. Актывіст павінен зьявіцца ў пракуратуру ў панядзелак, 27 чэрвеня.

Шурхай: «Ведаючы пра гэта, я наўмысна не адказваў на тэлефанаваньні зь невядомых нумароў. Але мае сябры, у якіх пэўны час знаходзіўся мой тэлефон, адказалі. Той, хто тэлефанаваў, папрасіў перадаць мне, каб я тэрмінова прыйшоў „паразмаўляць“. Але я не пайду прынцыпова. Год таму, калі мне вынесьлі папярэджаньне за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, я таксама прыйшоў на „размову“, але замест яе мне адразу ўручылі папярэджаньне. Калі яны хочуць, каб я прыйшоў, хай пішуць мне позву, у якой патлумачаць, чаму, куды, калі і зь якой мэтай мяне выклікаюць. Мы не зьбіраемся пакідаць суполку, а тым больш яе зачыняць. Але нават калі мы зь яе выйдзем, то гэта нічога ня зьменіць, бо двое зь пяці кіраўнікоў суполкі знаходзяцца за мяжой», паведамляе прэсавая служба БХД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства