Пікет супраць катаваньняў у Вільні
У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў, які адзначаецца 26
чэрвеня, беларускія актывісты правялі ў Вільні акцыю супраць прымянення рэжымам Лукашэнкі катаванняў у дачыненні да
беларускіх палітвязняў.
Каля трох трох дзясяткаў чалавек утварылі жывы
ланцуг каля беларускай амбасады ў літоўскай сталіцы. Пасля завяршэння акцыі яе ўдзельнікі пакінулі ў скрыні для прыёму лістоў у амбасадзе партрэты палітвязняў і зварот да ўладаў з патрабаваннем расследаваць факты катаванняў у дачыненні да палітзняволеных,
перадае сайт «Еўрапейская Беларусь».
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі падпісалі “Зварот у падтрымку дзеянняў, накіраваных на спыненне катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання” для накіравання ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь. Дадзены зварот таксама прымеркаваны да Міжнароднага дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у падтрымку ахвяраў катаванняў.