viasna on patreon

Магілёў: удзельнікаў маўклівых акцыяў папярэджваюць

2011 2011-06-27T11:48:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Удзельнікаў акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ў Магілёве папярэджваюць пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Наста Валавікова паведаміла, што да яе дадому прыходзілі двое супрацоўнікаў камісіі па справах непаўналетніх і адзін супрацоўнік аддзелу аблвыканкаму па справах непаўналетніх.

Наста Валавікова: "Яны свой візыт патлумачылі неабходнасьцю правесьці прафіляктычную гутарку. "У кантакце" яны нібыта знайшлі маё ліставаньне. Мяне таксама нібыта выдаў нейкі чалавек. Гэтаму чалавеку я нібыта перадала ўлёткі з заклікам прыходзіць 29 чэрвеня на акцыю, а ён іх прынёс у міліцыю. Яны мяне папярэдзілі, што я буду стаяць на ўліку, што мне пагражае адміністрацыйны штраф і можа быць тры гады турмы. Гэта ўжо другі візыт міліцыянтаў. Першы раз наведваўся толькі ўчастковы".

Наста Валавікова сёлета скончыла ліцэй і хвалюецца, што за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту ёй могуць стварыць праблемы з паступленьнем у вышэйшую навучальную ўстанову.

Паводле Насты, міліцыянты таксама папярэдзілі яе сяброўку, якая брала ўдзел у акцыі пратэсту.

Вядома таксама, што двух хлопцаў праз тэлефон выклікалі ў КДБ, але яны адмовіліся туды ісьці.

У Магілёве адбыліся чатыры маўклівыя акцыі пратэсту. Першыя дзьве праходзілі на плошчы Леніна. У іх узялі ўдзел каля сотні чалавек. 15 і 22 чэрвеня плошча Леніна была ачэплена міліцэйскім спэцназам. Акцыі праходзілі насупраць яе — праз дарогу ў сквэры. У іх удзельнічала больш за паўтысячы чалавек, пераважна моладзь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства