Н.Крапівіна: Каб дапамагчы Алесю ўладкаваць жыццё ў калоніі
Судовая калегія разглядала скаргі асуджаных па справе “19-га снежня” Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі. Усе скаргі былі адхіленыя, гэтаму не здзіўляецца жонка Алеся Кіркевіча Надзея Крапівіна.
- Гэта было ўсё чакана. Перад касацыяй яшчэ была такая магчымасць перадаць, не ўлік нормам, перадачку, толькі ежу, але хоць штосці. Вось мы з Ларысай Аляксандраўнай туды паехалі, адвезлі. Спадканне нам не далі. Але прадукты прынялі. Пакуль што ў нас усе думкі, каб неяк уладкаваць яго жыццё ў гэтай калоніі.
Алесь Кіркевіч не прызнаны вязнем сумлення, таму Надзея Крапівіна не спадзяецца на тое, што яе муж будзе аб’ектам гандлю рэжыма Беларусі з замежжам. На судзе прысутнічалі прадстаўнікі АБСЕ. Праваабаронцы мяркуюць, што, магчыма, па гэтай прычыне суддзі калегіі раіліся так доўга пра вынясенне рашэння. Алесь Кіркевіч асуджаны на 4 гады калоніі.