viasna on patreon

Міліцыя хацела патрапіць у мінскі офіс Радыё Рацыя

2011 2011-06-27T13:22:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У офіс Радыё Рацыя, дзе знаходзіўся карэспандэнт Рыгор Сапяжынскі, прыходзілі міліцыянты і правёўшы каля дзвярэй з дзесятак хвілін, сышлі. Верагодна міліцыянты не шукалі канкрэтна Сапяжынскага, але карэспандэнт адмовіўся адчыняць дзверы.

Ён мяркуе, што міліцыянты ведалі, што ў офісе Рацыі хтосьці ёсць.

- У дзверы нашага офіса пагрукалі. На офісе заставаўся я адзін, ніхто з супрацоўнікаў радыё так не заходзіць. Я не стаў адразу адчыняць. Паглядзеў у вочка і ўбачыў двух супрацоўнікаў міліцыі, у аднаго ў руках была нейкая папка з паперамі, куды ён раз пораз паглядаў, а другі проста стаяў у баку. Гэта працягвалася недзе 10-12 хвілін, перыядычна торгалася ручка, перыядычна міліцыянт грукаў рукой у дзверы. Я думаю, што ведалі, што нехто ў офісе ёсць. У Мінску сёння пахмурна, таму ў пакоі гарэла святло.

Падчас размовы з карэспандэнтам па тэлефоне гучалі працяглыя гудкі, пасля чаго сувязь двойчы абрывалася. Рыгор Сапяжынскі звязвае прыход супрацоўнікаў праваахоўных органаў у офіс Радыё Рацыя з падвышанай цікавасцю да ўсіх і асабліва неакрэдытаваных сродкаў масавай інфармацыі, якія асвятляюць апошнія падзеі. Цікавасць да праўдзівай інфармацыі зараз карыстаецца вельмі сур'ёзным попытам, адзначае Рыгор Сапяжынскі. Па яго словах, сёння падчас апытання каля пунктаў абмену валюты - адзін з апытаных пацікавіўся: "А вы яшчэ работаеце і не баіцеся?"

Нагадаем, Радыё Рацыя штогод адмаўляюць у прадастаўленні акрэдытацыі на дзейнасць у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства