viasna on patreon

Сэрыя акцый да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаваньняў

2011 2011-06-27T15:24:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcyjakatavanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладыя актывісты, удзельнікі «Адукацыйнага курсу па правах чалавека» правялі акцыі ў Менску ў гонар Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаваньняў, які адзначаецца 26 чэрвеня. Акцыі праходзілі на Нямізе; каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў па зав. Акрэсціна, 36; каля ІЧУ Менскага раёну па вул. Скарыны, 20; каля СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага.

Актывісты запалілі сьвечкі, наляпілі інфармацыйныя плякаты, распавядалі зацікаўленым мінакам пра сытуацыю з умовамі ўтрыманьня ў пэнітэнцыярных установах і катаваньнямі ў Беларусі.

Акрамя таго, удзельнікі акцыі разаслалі лісты начальнікам усіх калёній Беларусі, РУУС і ГАМ г. Менску з просьбай выконваць міжнародныя стандарты абыходжаньня са зьняволеннымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства