viasna on patreon

Сайт "Свабоду Бандарэнку" збірае подпісы пад петыцыяй у абарону палітвязьня

2011 2011-06-28T11:50:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bandarenka-sait.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бюро дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага стварыла сайт "Свабоду Бандарэнку" www.bandarenka.pl. На гэтым сайце можна падпісацца пад пэтыцыяй ў абарону Зміцера Бандарэнкі, беларускага палітвязня, прысуджанага да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму за ўдзел у "масавых беспарадках» 19 снежня 2010 года. Бандарэнка знаходзіцца ва ўмовах прыніжаючых чалавечую годнасць, у перапоўненай камеры, з высокай вільготнасцю. Ён не атрымлівае належнай медыцынскай дапамогі, у сувязі з чым яму пагражае частковая страта рухомасці правай нагі з-за пашкоджанні нерваў.

Петыцыя будзе накіравана прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку і начальніку СІЗА, у якім знаходзіцца зняволены Зміцер Бандарэнка. Кожны можа дапамагчы агульнай справе, запісаўшы кароткі відэа-фільм са словамі падтрымкі для Дзмітрыя і яго сям'і, напрыклад пры дапамозе мабільнага тэлефона. Усе фільмы будуць змешчаны на сайце.

Сайт www.bandarenka.pl быў створаны ў рамках кампанія шэфства над палітвязнем, ініцыянаванай  праваабарончай арганізацыяй Libereco-Partnership for Human Rights. Яе мэта - аказаць падтрымку палітычным вязьням і іх сем'ям. У рамках гэтай кампаніі еўрапейскія палітыкі выступаюць за вызваленне палітвязняў. Палітыкі заяўляюць аб апецы над адным з зняволеных і яго сям'ёй і становяцца яго заступнікам на міжнароднай арэне.

Марэк Мігальскі прыняў удзел у кампаніі Libereco і ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам. Як апякун гэтага палітвязня, Марэк Мігальскі будзе прыкладаць усе намаганні, каб аказаць падтрымку Дзмітрыю і яго сям'і, нагадваць аб яго справе і пастаянна прыцягваць увагу грамадскасці ў Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах аб становішчы беларускіх палітвязняў.

Профіль акцыі таксама змешчаны ў сацыяльнай сетцы Facebook: http://www.facebook.com/pages/Free-Bandarenka/194863493898220?sk=info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства