viasna on patreon

Працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута перанесены на 5 ліпеня

2011 2011-06-28T11:59:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

28 чэрвеня ў Ленінскім судзе Гародні прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы публіцыста і грамадскага актывіста Андрэя Пачобута.

Чарговае паседжанне, на якім выступаў бок абароны, доўжылася крыху больш гадзіны, пасля чаго адвакаты Аляксандар Бірылаў і Уладзімір Кісялевіч выйшлі з будынку суду. Яны паведамілі прысутным журналістам і грамадскасці (а ўсяго ля ганку судовай установы зберлася каля 120 чалавек), што працэс перанесены на 10-ю гадзіну 5 ліпеня. Адвакаты сказалі, што яны пры абароне рабілі акцэнт на тое, што парушэння крымінальнага кодэксу ў дзеяннях Андрэя Пачобута не было, а таксама спасылаліся на адпаведныя нормы міжнароднага права. Выступ абароны скончыўся.

Зараз у працэсе мусіць быць апошняе слова Андрэя Пачобута, ад якога ён напэўна не адмовіцца. Незалежныя назіральнікі прагназуюць, што 5-га ліпеня прысуд яшчэ не будзе зроблены і працэс зноў будзе перанесены. Нагадаем, што пракурор запрасіў для журналіста 3 гады турэмнага зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства