viasna on patreon

У Тычыны адбыўся ператрус

2011 2011-06-27T10:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

26 чэрвеня ў Салігорску быў затрыманы Андрусь Тычыны. Падставай сталі знойдзеныя ў заплечніку маладзёна ўлёткі, заклікаючыя выйсьці на плошчу 29 чэрвеня. Пасьля кансультацыі з менскім начальствам міліцыянты адправіліся на кватэру моладзевага актывіста і правялі там ператрус.Варта адзначыць, што міліцыі нахабна ігнаравала прававыя нормы - на правядзеньня ператрусу ня было ніякага дазволу, не прысутнічалі панятыя і нават не складаўся пратакол. У выніку былі сканфіскаваныя агітацыйныя матэрыялы, датычныя прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Між іншым, гэта другі ператрус у Тычыны ад пачатку году - адразу пасьля 19 сьнежня ў межах крымінальнай справы "аб арганізацыі масавых беспарадкаў" да яго прыходзілі супрацоўнікі КДБ.

Праз тры гадзіны без складаньня пратакола Андруся Тычыну вызвалілі.

Андрусь зьяўляецца адным з арганізатараў сустрэчы салігорцаў, якая адбудзецца 29 ліпеня на цэнтральнай плошчы гораду. Мэта акцыі  - выказаць пратэст дзеючай уладзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства