За ўдзел у "маўклівай акцыі" пратаколы ў краіне склалі на 130 чалавек
https://spring96.org./be/news/44280
2011
2011-07-01T08:54:49+0300
2011-07-01T08:54:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міліцыянты заяўляюць, што ўдзельнікі "маўклівай акцыі" "гучна
выкрыквалі нецэнзурныя выразы на адрас супрацоўнікаў міліцыі". Агулам, па
звестках міліцыі, якія цытуе БелаПАН, у Мінску ў акцыі ўдзельнічалі каля 350
чалавек. Нагадаем, што праваабаронцы ацэньваюць лічбу ўдзельнікаў у паўтары
тысячы чалавек.
У розных гарадах краіны міліцыянты даставілі ў пастарунак 269 чалавек. З іх на
130 склалі пратаколы за дробнае хуліганства, непадпарадкаванне міліцыянтам,
удзеле ў несанкцыяванай акцыі.