viasna on patreon

У Гомелі затрыманы Андрусь Цянюта

2011 2011-07-02T19:57:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cianiuta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Цянюта

Андрэй Цянюта

1 ліпеня ў двары ўласнага дома прэвентыўна быў затрыманы кіраўнік гомельскай структуры МФ Андрусь Цянюта. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары. Таксама былі затрыманыя Павал Прывалаў і Руслан Усьціменка.

Паўла Прывалава затрымалі каля 21 гадзіны. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Чакаецца, што суды над Прывалавым і Цянютай адбудуцца 4 ліпеня.

28 сакавіка палітыпрызыўнік Андрусь Цянюта вярнуўся дадому пасля службы ў дэсантных войсках. На думку актывіста, ягоны прызыў быў цалкам палітычным, бо спачатку медыкі прызналі яго непрыдатным да вайсковай службы па стану здароўя, а потым ўсё перайначылі і забралі ў войска. Падчас службы ён спрабаваў дамагчыся магчымасці прайсці альтэрнатыўную грамадзянскую службу, звяртаўся ў суд са скаргай на дзеянні ваенкамату, але беспаспяхова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства