viasna on patreon

Зь віленскага цягніка зьнялі Шушкевіча і 15 студэнтаў ЭГУ

2011 2011-07-03T11:57:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minskvilnus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 2 ліпеня на станцыі Гудагай, што на беларуска-літоўскім памежжы, з цягніка зьнялі 15 студэнтаў ЭГУ і экс-сьпікера Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча. Агулам затрыманыя правялі на мяжы больш за 6 гадзінаў.

Нагодай для затрыманьня 15 студэнтаў-завочнікаў стала нібыта наводка пра тое, што студэнт ЭГУ вязе праз мяжу выбухоўку і наркотыкі. Станіславу Шушкевічу прычынай затрыманьня назвалі падозраньне ў несапраўднасьці ягонага пашпарту.

Памежнікамі кіравалі невядомыя людзі ў цывільным. У затрыманых правяралі багаж, здымалі людзей на відэа, патрабуючы назваць сваё імя і прозьвішча. Усе былі адпушчаныя без складаньня пратаколу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства