Падчас параду ў Менску адбываліся затрыманьні: на Акрэсціна каля 100 чалавек
https://spring96.org./be/news/44317
2011
2011-07-03T18:37:12+0300
2011-07-03T18:37:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kajdanki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзін з затрыманых быў непаўнагадовы, і яго адпусьцілі з Завадзкога РАУСу без складаньня пратаколу. Ён распавёў, што затрыманых на працягу прыкладна 3 гадзінаў трымалі ў аўтобусе, пасьля чаго даставілі ў РАУС.
Ёсьць інфармацыя, што ў Завадзкім РАУСе знаходзілася каля 20 чалавек, сярод якіх - наступныя затрыманыя: Кацярына Давыдзік, Антон Жылко, Павал Сасноўскі. Таксама, паводле папярэдняй інфармацыі, прыкладна каля 50 чалавек знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУСе, сярод іх - журналіст "Еўрарадыё" Павал Сьвярдлоў. На яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ (Дробнае хліганства). Лічбы затрыманых на дадзены момант удакладняюцца. Больш падрабязная інфармацыя будзе пазьней.