15 адміністратыўных пратаколаў складзена ў Магілёве
Падчас правядзення "маўклівай" акцыі пратэсту, арганізаванай праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце ў Магілёве было затрымана 15 чалавек. Шасцёра з іх былі адпушчаныя позна вечарам. Апошнім з пастарунку ў 3 гадзіны ночы вызвалілі праваабаронцу Барыса Бухеля.
На ўсіх затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП РБ (удзел у масавым мерапрыемстве).
Між іншым, у сацыяльных сетках жыхары Малілёва паведамляюць, што затрымана значна болей людзей. паколькі затрыманні праводзіліся хвалямі і ёсьць звесткі пра некалькі дзесяткаў затрыманых.
Сярод затрыманых - Сімановіч Алесь, Шалабодаў Андрусь, журналісты Алесь Асіпцоў, Ганна Ільіна, Аліна Скрабунова. Сярод затрыманых таксама: старшыня магілёўскай арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў, Вікторыя Абухова. Апошнія двое былі вызваленыя з Ленінскага РАУС ў 23.20. Напачатку акцыі, прыблізна ў 18.30, быў затрыманы актывіст зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Валянцін Лабачоў.