viasna on patreon

Суды ў рэгіёнах (абнаўляецца)

2011 2011-07-04T15:31:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

БЕРАСЬЦЕ: Паводле праваабаронцы Рамана Кісьляка, сёньня адбываюцца суды над грамадзкімі  актывістамі Іванам Стасюком, Аляксандрам Чаркашыным і Артурам Анісімавым. Усе абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Артур Анісамаў ужо асуджаны на 6 сутак арышту. Івана Стасюка за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ) асудзілі на 10 сутак арышту.

ГАРОДНЯ: журналіст Алесь Дзянісаў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага раёна.

Юры Гумянюк — 12 сутак

Максім Белагубаў - 30 б.в.

ВІЦЕБСК: 4 ліпеня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска суддзя Кісьмярошкіна пакарала штрафам у дзве базавыя велічыні чатырох удзельнікаў учорашняй “маўклівай акцыі”. Іх прозвішчы - Максім Дымаў, Віталь Грыгор’еў, Аляксандар Фадзееў і Васіль Коласаў. Разгляд адміністратыўных справаў затрыманых 3 ліпеня  Алеся Галаваня і Валерыя Раманенкі прызначаны на 7 ліпеня, аднак пакуль праваабаронцам не вядома, у якіх парушэннях іх абвінавачваюць. На Алега Сургана складзены адміністратыўны пратакол па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства”, ён чакае позвы ў суд.

Суд кастрычніцкага раёну г. Вецебска

 Сурган Алег – 5 сутак

 Галаваня Аляксандр – 6 сутак

СМАЛЯВІЧЫ

Друган Ягор – 20 б.в.

Чайчыц Уладзімір - 30 б.в.

ГОМЕЛЬ:  4 ліпеня ў судзе  Цэнтральнага і Чыгуначнага  раёнаў  Гомеля адбыліся суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 3 ліпеня:
1) Стараселец Галіна Віктараўна; суддзя Цалкова Алена Мікалаеўна; сведка з боку абвінавачвання: Сюзаў Аляксандар Віктаравіч; пераночыла ў ІЧУ; пакарана штрафам у 3 б.в.
2) Такарэнка Васіль - адмаўляўся ад удзелу ў рускамоўным суддзе. Суддзя Цалкова А.М. выдаліла яго з судовага паседжання. Лёс Васіля дагэтуль невядомы. Праз пэўны час з'явіліся звесткі пра тое, што ён быў пакараны.арыштам на 15 сутак.
3) Хамутоўскі Валер Адамавіч; суддзя Цалкова Алена Мікалаеўна; сведка з боку абвінавачвання: Ваявода Андрусь Анатольевіч; пераночыў у ІЧУ; пакараны арыштам у 2 сутак.
4) Сцепанец Зьміцер Аляксандравіч; суддзя Цалкова Алена Мікалаеўна; пераночыў у ІЧУ; цалкам прызнаў віну і павініўся; пакараны адм.арыштам у 2 сутак.
5) Паплаўны Анатоль Уладзіміравіч; суддзя Цалкова Алена Мікалаеўна; сведкі з боку абвінавачвання: Вріцо Юрась Уладзіміравіч (маёр міліцыі), Сухоцкі Уладзь Міхаёлавіч, Вішнякоў Аляксандр Валер'явіч; пераночыў у ІЧУ; пакараны арыштам у 15 сутак.
6) Іцкоў Віталь Віктаравіч; суддзя Цалкова Алена Мікалаеўна; пераночыў у ІЧУ; пакараны арыштам у 3 сутак.
7) Працэнка Ірына; суддзя Цалкова Алена Мікалаеўна; была вызвалена пасля затрымання, але быў складзены пратакол; пакарана штрафам у 3 б.в.

8) Усціменка Руслан; суддзя Цалкова Алена Мікалаеўна; сведка з боку абвінавачвання: Сівакоў Юрась Уладзіміравіч; быў затрыманы прэвентыўна яшчэ у суботу 02.07.11г.; утрымліваўся ў ІЧУ; пакараны адм.арыштам у 15 сутак. Але ў Руслана павінна быць працягнута судовае паседжанне яшчэ і 07.07.11г., якое тычыцца яго абвінавачвання ў здейсненні правапарушэння 29.06.11г. па арт.17.1 КаАП.
Суд Чыгуначнага раёну г.Гомеля:
9) Цянюта Андрусь; суддзя Сотнікаў Анатоль Рыгоравіч; пакараны арыштам у 5 сутак, затрыманы прэвентыўна яшчэ ў пятніцу 01.07.11г. у сябе ва двары каля пад'езду.
10) Сувораў Яўген; суддзя: Сотнікаў Анатоль Рыгоравіч; пакараны адм.арыштам у 5 сутак.
11) Прывалаў Павал - пакараны адм.арыштам. Затрыманы прэвентыўна у суботу 02.07.11г. Пакараны арыштам на 3 сутак.
Звесткі пра іншых людзей пакуль невядомыя.

МАГІЛЁЎ: У судзе Ленінскага раёна Магілёва першы прысуд затрыманаму 3 ліпеня ўдзельніку акцыі пратэсту вынес суддзя Станіслаў Шандаровіч: пакараў Андрэя Шалабодава 5-ццю суткамі арышту, двое сутак па арт. 23.34 (удзел у масавым мерапрымтсве і 3 сутак па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўнікоў улады). Суддзя Ірына Ланічава пакарала Яраслава Ялавога штрафам у памеры 50 б.в. (20 б.в. за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці і 30 б.в. за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Суддзя Аксана Ратнікава пакарала Аліну Скрабунову 15-цю суткамі адміністратыўнага арышту (11 сутак - за ўдзел у шэсці і 4 - за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Суддзя Наталля Панасенка пакарала Ганну Ільіну 6-цю суткамі арышту (суткі - за ўдзел у шэсці і 5 - за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Быў асуджаны яшчэ адзін, на думку праваабаронцаў, зуім выпадковы чалавек - Іван Панцялееў. Суддзя Таццяна Рубіс пакарала яго 5-цю суткамі арышту.

ЖЛОБІН: Валер Рыбчанка — 15 сутак, Алег Кастусёў — 15 сутак.

СМАЛЯВІЧЫ: Раней паведамлялася, што каля 19 гадзін на цэнтральнай плошчы былі затрыманыя Уладзімір Чайчыц і ягоны паўтарагадовы ўнук Ян Чайчыц. Іх адвезлі ў РАУС. Затым Яна перадалі маці а дзеда пакінулі пад вартаю. Акрамя іх у 22-40 у цэнтры горада безпадстаўна затрымалі маладых людзей, сярод якіх Кутузаў Яўген, Саблеў Яўген, Баўман Віктар, Трухановіч Павал і Драгун Ягор. На іх былі складзеныя пратаколы за расьпіцьцё алкагольных напояў (арт. 17.1 КаАП РБ). Затрыманых адвезьлі на апасьведчааньне, якое не пацвердзіла алкагольнага ап'яненьня. Аднак судзьдзя Павал Ярахавец прызнаў Ягора Драгуна вінаватым і прысудзіў пакараньне штрафам у памеры 20 б.в. Столькі ж прысудзілі і астатнім чатыром хлопцам — 700 тысяч рублёў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства