Хвіліна маўчання па Змітру Завадcкаму – у 12 гадзін
https://spring96.org./be/news/44406
2011
2011-07-07T08:48:40+0300
2011-07-07T08:48:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zavadski_d.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала 7 ліпеня ў 12 гадзін узгадаць зьніклага аператара ОРТ Змітра Завадскага супольнай хвілінай маўчання.
7 ліпеня спаўняецца 11 гадоў з моманту знікнення сябра БАЖ Змітра Завадскага.
Па просьбе сваякоў сёлета збірацца каля пад’езда дома, у якім жыў Зміцер, журналісты не будуць.
«Мы заклікаем усіх, хто ведаў Змітра, хто памятае пра яго трагічны, але нявысветлены лёс, узгадаць яго супольнай хвілінай маўчання. А таксама сваімі публікацыямі, што не даюць грамадскасці забыцца на злачынства, замоўцы якога дагэтуль невядомыя», адзначаецца ў паведамленні прэс-службы БАЖ.