Вынікі “сеткавай рэвалюцыі”: за 5 акцый у Беларусі затрымана каля 1 730 чалавек
https://spring96.org./be/news/44407
2011
2011-07-07T10:04:41+0300
2011-07-07T10:04:41+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mauklivajaakcyja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Усяго за час правядзення “маўклівых рэвалюцый”, арганізаваных “Рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі”, што адбываліся ў Беларусі 15, 22 і 29 чэрвеня, а таксама 3 і 6 ліпеня, было затрымана каля 1 730 чалавек. З іх у Менску - 980.
Большая частка іх была пакарана арыштамі і штрафамі. Многія адпускаліся пасьля здачы адбіткаў пальцаў і папярэджанняў. Многія былі збітыя.
Дадзеныя не канчатковыя, паколькі сабраць поўную інфармацыю праваабаронцы магчымасці не маюць з-за закрытасці судоў і адсутнасцю спісаў.