Ідуць суды ў Магілёве (дадаецца)
У судзе Ленінскага раёна Магілёва ў другой палове дня 7 ліпеня разглядаюцца адміністратыўныя справы затрыманых падчас апошніх акцый пратэсту, арганізаваных удзельнікамі сацыяльных сетак у інтэрнэце.
Суддзя Ірына Ланчава пакарала карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова арыштам на 10 сутак, Віталя Заблоцкага – штрафам у 30 базавых велічыняў, а Якімовічу вынесла папярэджанне.
Яшчэ адзін удзельнік “маўклівай” акцыі Аляксандр Кісялёў пакараны арыштам на 5 сутак.
Суддзя Таццяна Пархоменка вынесла папярэджанне Аляксандру Сімановічу.
Суддзя Станіслаў Шандаровіч пакараў Валянціна Лабачова 12 суткамі арышту.
Праваабаронцу Барыса Бухеля і Алега Дзьячкова змясцілі да суду ў ІЧУ, паколькі на сёння не было вольных суддзяў.
Па інфармацыі рэгіянальных праваабаронцаў, учора ў горадзе падчас акцыі было затрымана як мінімум 8 чалавек. Акрамя таго, ва ўласных кватэрах былі затрыманы журналіст Алесь Асіпцоў, Віталь Заблоцкі і Аляксандр Сімановіч. Сёння, 7 ліпеня, затрыманы праваабаронца Барыс Бухель. Да суду ўсе затрыманыя знаходзіліся ў ІЧУ.
Сёння ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці былі асуджаныя ўсе 23 затрыманыя ўдзельнікі "маўклівай" акцыі 6 ліпеня. Калі затрыманыя прызнавалі віну - суддзя прызначала пакаранне арыштам на 2 сутак, тым, хто віны сваёй не прызнаў - 5 сутак.