viasna on patreon

Спіс актывістаў Гомельскага рэгіёну, пакараных за ўдзел у народных акцыях

2011 2011-07-08T09:57:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomelskajavoblasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чэрвень 16

1.Чуяшкоў Раман Аляксандравіч, звольнены з працы пажарнага Жлобінскага МНС за ўдзел у народнай акцыі.

Чэрвень 17

1.Усціменка Руслан Аляксандравіч - суддзя суду Цэнтральнага раёна г. Гомеля Алена Цалкова прысудзіла 25 базавых велічынь адміністрацыйнага штрафу за ўдзел у народнай акцыі.

Чэрвень 30

1. Яўген Лопанаў (Добруш) - суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Яраслаў Парэмскі прысудзіў 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі.

2. Пётр Філон - суд Савецкага раёна г. Гомеля - 3 базавыя велічыні адміністрацыйнага штрафу за надпісы, зробленыя ў сацыяльных сетках Інтэрнэт.

Ліпень 1

1.Зміцер Дашкевіч - суд Рагачоўскага раёна прысудзіў 5 сутак адміністрацыйнага арышту напярэдадні народнай акцыі.

Ліпень 2

1. Цянюта Андрэй Анатольевіч - суд Цэнтральнага раёна Гомеля прысудзіў 5 сутак адміністрацыйнага арышту напярэдадні народнай акцыі.

2. Прывалаў Павел - суд Цэнтральнага раёна Гомеля прысудзіў 5 сутак адміністрацыйнага арышту напярэдадні народнай акцыі.

Ліпень 4

1. Паплаўны Анатоль Уладзіміравіч - суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі.

2. Усціменка Руслан Аляксандравіч - суддзя суду Цэнтральнага раёна г. Гомеля Алена Цалкова прысудзіла 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі.

3. Такарэнка Васіль - суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі.

4. Галіна Староселец (Светлагорск) - суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля прысудзіў 3 базавыя велічыні штрафу за ўдзел у народнай акцыі.

5. Валер Рыбчанка (Жлобін) - суд Жлобінскага раёна прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за раздачу інфармацыйных улётак гараджанам аб народных акцыях у дзень незалежнасці.

6. Алег Кастусёў (Жлобін) - суд Жлобінскага раёна прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за раздачу інфармацыйных улётак гараджанам аб народных акцыях у дзень незалежнасці.

7. Дзмітрый Сцепанец - суддзя суду Цэнтральнага раёна г. Гомеля Алена Цалкова прысудзіла 2 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі.

8. Яўген Сувораў - суд Цэнтральнага раёна Гомеля прысудзіў 5 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі.

9. Валерый Хамутоўскі (Рэчыца) - суддзя суду Цэнтральнага раёна г. Гомеля Алена Цалкова прысудзіла 2 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі.

10. Віталь Іцко - суд Цэнтральнага раёна Гомеля прысудзіў 3 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі.

11. Працэнка Ірына - суд Цэнтральнага раёна Гомеля прысудзіў 3 базавых велічынь штрафу за ўдзел у народнай акцыі.

Ліпень 6

1.Няпомняшчых Уладзімір Міхайлавіч - суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Ілья Свірыдаў прысудзіў 5 базавых велічынь штрафу за заклікі да ўдзелу ў народнай акцыі.

Ліпень 7

1.Усціменка Руслан Аляксандравіч - суддзя суду Цэнтральнага раёна г. Гомеля Алена Цалкова паўторна прысудзіла 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у народнай акцыі, у выніку чаго малады чалавек правядзе ў ІЧУ 30 сутак.

 

асабістая інфармацыя рэдакцыі сайту

http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства