viasna on patreon

Магілёўскага праваабаронцу арыштавалі на 7 сутак

2011 2011-07-08T16:24:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такі прысуд ён атрымаў за "маўклівую акцыю" 3 ліпеня.

Як заявіў на судзе Бухель, 3 ліпеня яго затрымаў невядомы ў цывільным за тое, што ён фатаграфаваў падчас акцыі. Бухель, па яго словах, быў у аддаленні ад асноўнай масы людзей.

На судзе Бухель выявіў, што копіі пратаколу не адпавядае яго арыгіналу. Суддзя адправіў пратакол на дапрацоўку ў міліцыю, і сёння ў абед суд працягнуўся. У выніку праваабаронцу асудзілі за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых акцый, інфармуе БелаПАН.

Раніцай каля будынка суда Бухеля чакалі чацвёра актывістаў апазіцыі. Сустрэць праваабаронцу ім не далі. Актывістаў затрымалі і каля гадзіны пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства