Людзей з Акрэсціна адвезлі ў Жодзіна, там засталося ўсяго 6 палітвязняў
https://spring96.org./be/news/44497
2011
2011-07-12T10:12:16+0300
2011-07-12T10:12:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта ў рэдакцыю «Нашай нівы» паведаміла чытачка, якая дзяжурыла каля ізалятара.
Пра перавод у Жодзіна стала вядома з падслуханых размоваў міліцыянтаў.
У ізалятара на Акрэсціна і ў Жодзіна зараз знаходзяцца людзі арыштаваныя за ўдзел у «маўклівых» акцыях супраціву 3 і 6 ліпеня ў Мінску.
Спісы адвезеных у Жодзіна будуць даступныя толькі заўтра.
На Акрэсціна засталося ўсяго 6 палітвязняў, паведамілі нам пазней.