Журналіста газеты «Белорусы и рынок» выклікаюць у КДБ
https://spring96.org./be/news/44546
2011
2011-07-13T13:59:02+0300
2011-07-13T13:59:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як распавёў прэс-службе БАЖ журналіст «Белорусов и рынка» Ігар Ільяш, сёння раніцай яму патэлефанаваў мужчына, які назваўся супрацоўнікам КДБ і запрасіў рэпарцёра на сустрэчу а 14.00.
Журналіст запатрабаваў афіцыйную позву, і яго суразмоўца паабяцаў, што дакумент уручаць на ўваходзе ў будынак КДБ.
«Ён адмовіўся тлумачыць, з якой нагоды і ў якой якасці мяне выклікаюць у камітэт дзяржбяспекі. Але сфера маёй прафесійнай журналісцкай дзейнасці — палітыка, таму я не выключаю, што менавіта пра палітычныя падзеі і пойдзе размова», — зазначыў Ігар Ільяш.