Брэстчанін прызывае не парушаць правы чалавека
Брэстчанін Павел Казлоў звярнуўся да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У звароце брэстчанін просіць прызначыць у краіне чалавека, адказнага за прадстаўніцтва ў Камісіі па правах чалавека краін СНД, паколькі, як высветлілася, такога чалавека няма.
“Апошнім часам у Беларусі груба парушаюцца правы чалавека – скардзіцца вышэйшым чыноўнікам альбо прэзідэнту няма сэнсу, паколькі яны гэтыя правы, у першую чаргу, і парушаюць,” - так мяркуе Павел Казлоў. Таксама, па яго словах, зварот яшчэ раз паінфармуе вышэйшыя органы улады пра парушэнне Канстытуцыі Беларусі:
- Я хацеў бы сваімі зваротамі дапамагчы прэзідэнту арганізаваць, стварыць, зрабіць нашую дзяржаву прававой. Не крыўдзіць, не здзекавацца над людзьмі. Пачынаць трэба, вядома, з закона “Аб зваротах грамадзян”.
Прычынаю да напісання зварота паслужыла неаднаразовае парушэння правоў Паўла Казлова, гарантаваных яму Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У тым ліку, па яго словах, ужо некалькі год было парушана яго права на труд. Звароты да Савета Міністраў РБ і Адміністрацыі прэзідэнта РБ былі, як адзначае Павел Казлоў, безсэнсоўнымі.