viasna on patreon

Віцебскага сябру БХД звольнілі з "Белвеста" за акцыі па серадах

2011 2011-07-13T17:23:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З сябрам аргкамітэту БХД Зміцерам Літвіном з Віцебска не працягнуты кантракт на прадпрыемстве "Белвест". Прычынай звальнення сталі размовы Зміцера са сваімі супрацоўнікамі і запрашэнне далучыцца да маўклівых акцыяў па серадах. Пра прэс-службе БХД гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец:

"Зміцер - зусім малады хлапец, яму 21 год. У гэтым годзе ён скончыў Тэхнікум лёгкай прамысловасьці, дзе вучыўся паралельна з працай у "Белвесце" для ўдасканалення сваёй прафесіі. А яму не працягнулі кантракт."

Як патлумачыў Зміцеру Літвіну майстар цэху Івашнёў Ігар Пятровіч, звальняюць яго менавіта з-за размоваў з сябрамі па працы наконт акцыяў па серадах, пра што стала вядома майсту. Зміцер патлумачыў, што зарэгістраваны "Укантакце" і дзяліўся інфармацыяй з людзьмі, бо гэта ж пасля працы. Вось майстар і заявіў: "Ідзі, далей мітынгуй!".

Цяпер маладому чалавеку няма чаго губляць, і таму ён збіраецца выйсці на віцебскую плошчу Перамогі і ў гэтую сераду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства