Хроніка "маўклівай акцыі" ў Менску 13 ліпеня (абнаўляецца)
Супрацоўнікі міліцыі і асобы ў цывільным разьмясьціліся каля асноўных пунктаў збору ўдзельнікаў акцыі: універсамаў "Еўрапейскі", "Рыга", "Чкалаўскі", універмага "Беларусь", гандлёвых цэнтраў "Карона" і "Няміга". У Беларусі шматлікія правайдэры адключылі сацыяльную сетку "Укантакце".
23:45 На ўсіх затрыманых складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ), іх адвезьлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Заўтра маюць адбыцца суды. Дакладная колькасьць затрыманых пакуль невядомая.
22:55 Карэспандэнт "Свабоды" Алег Грузьдзіловіч на свабодзе. Ён паведаміў, што разам з ім у Савецкім РАУСе было яшчэ 10 чалавек. Сярод іх - Сідараў і Пратасевіч (пазьней быў вызвалены з РАУСа). Ва ўсіх затрыманых зьнялі адбіткі пальцаў і зрабілі фотаздымкі. Паперку з напісанымі прозьвішчамі затрыманых у журналіста адабралі. На затрыманых складаюць пратаколы.
22:15 Прозьвішчы некаторых затрыманых: Андрэй Цімашэнка (пасьпеў патэлефанаваць жонцы і сказаць, што знаходзіцца ў аўтазаку, передае Радыё "Свабода", дастаўлены ў Савецкі РАУС), Бусел Аляксандр Віктаравіч (затрыманы на трамвайным прыпынку ля плошчы Якуба Коласа, дастаўлены ў Савецкі РАУС).
Таксама затрыманыя Алесь Крот і Іван Амельчанка (дастаўленыя ў Савецкі РАУС).
21:59 У Савецкім РУУСе 20 затрыманых. Пра гэта паведаміў БелаПАН журналіст Радыё Свабоды Алег Груздзіловіч, затрыманы на пероне станцыі метро Плошча Якуба Коласа.
21:38 Затрыманы журналіст Радыё Свабода Алег Груздзіловіч. Яго затрымалі перад 21-й гадзінай на платформе метро літаральна каля цягніка. Цяпер ён знаходзіцца ў Савецкім РУУС Мінска, паведаміў у сваім фэйсбуку яго калега Віталь Цыганкоў.
21:22 У РУУС Савецкага раёна дастаўлены яшчэ 13 затрыманых.
20:55 Сталі вядомыя першыя прозьвішчы затрыманых: Канцін Ягор (дастаўлены ў Савецкі РАУС) , Цімашэнка Андрэй (дастаўлены ў Савецкі РАУС) і, магчыма, Арцём Шыркоў.
20:30 За помнікам Коласу затрымалі яшчэ 4 чалавек. Журналістам, якія спрабуюць здымаць затрыманьні б'юць па руках, па камерах.
20:15 Асобы ў цывільным сыходзяць з плошчы.
20:05 Пачынаюцца затрыманьні на плошчы Якуба Коласа. Затрымліваюць асобы ў цывільным, адводзяць людзей у мікрааўтобус без апазнавальных знакаў. Ужо затрымана як мінімум 5 чалавек. Пад'ехаў аўтазак і аўтобус. На плошчу выйшла група "ціхароў" у цывільным прыкладна з 30 чалавек. Падобна, што рыхтуюцца массавыя затрыманьні. Адначасова адбываюцца напады на прысутных журналістаў: камеры выбіваюць з рук.
Невядомыя пабілі фотакарэспандэнта TUT.by Антона Матольку.
19:56 На вачах у карэспандэнта "Інтэрфакс-Захад" каля кінатэатру "Кастрычнік" затрыманыя 2 маладых чалавекі з заплечнікамі.
19:26 Па дарозе ад "Кароны" да станцыі метро "Фрунзенская" затрыманыя відэаператар Павел Падабед і журналіст Захар Шчарбакоў з агенцыі БелаПАН. Сувязь зь імі адсутнічае. Адначасова зь імі затрымана прыкладна яшчэ 5 чалавек, паведамляюць карыстальнікі Твітэру. Затрыманьні праводзілі невядомыя ў цывільным.