Сёння пройдуць суды над затрыманымі падчас акцыі 13 ліпеня (абнаўляецца)
У Менску сёньня пройдуць суды над грамадзянамі, затрыманымі падчас акцыяў "маўклівага пратэсту" 13 ліпеня. Большасьць затрыманых абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
МЕНСК
Віталь Струй назіраў за дастаўленьнем затрыманых у Першамайскі РАУС Менску, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ). Ноч хлопец правёў у пастарунку, а сёньня суд Першамайскага раёну прысудзіў яму штраф у памеры 10 базавых велічыняў. Ён паведаміў, што ў Першамайскі РАУС даставілі каля 10 чалавек. 2 непаўнагадовыя дзяўчыны былі вызваленыя.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзяць 2 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі груба ставіліся да прысутных у судзе абаронцаў, насуперак абяцаньням старшыні суду.
Хадзінскі Павел (1985 г.н.) - штраф 20 б.в. (Судзьдзя - Шумак)
Юзафовіч Максім Максімавіч (1988 г.н.) - 10 сутак
Суд Савецкага раёну
Агулам у суд прывузьлі 10 чалавек. У судзе жанчына ў цывільным здымала прысутных на відэакамеру.
Вайтовіч - 3 сутак
Сідараў Віталь - 10 сутак
Судзьдзя Паўлючэнка Дзьмітрый:
Амельчанка Іван -15 сутак
Крот Алесь - 15 сутак
Зянькевіч Ільля - 10 сутак
Хіляжаў Сяргей - 10 сутак
Андрэй Цімашэнка - 5 сутак
Судзьдзя Мазоўка Анжаліка:
Бусел Аляксандр - 10 сутак
Крукоўскі Сяргей - 8 сутак
Канцін Ягор - 10 сутак
Арыштаваныя на невядомы тэрмін: Беспразванны Сяргей, Савік Аляксей