Бліжэйшым часам адбудуцца разгляды касацыйных скаргаў па прысудах за Плошчу
15 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйныя скаргі Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Уладзіміра Яроменка і Фёдара Мірзаянава.
Суд Партызанскага раёну Менска, разгледзеўшы справу аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году, прысудзіў Саннікаву 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Гнедчыку — 3,5 гады турэмнага зьняволеньня, Васілевічу, Мірзаянаву і Яроменку — 3 гады.
На 19 ліпеня прызначаны разгляд касацыйных скаргаў Мікалая Статкевіча, Аляксандра Класкоўскага, Дзьмітрыя Уса, Аляксандра Кваткевіча, Зьміцера Буланава, Андрэя Пазьняка і Арцёма Грыбко, асуджаных за масавыя беспарадкі (арт. 293 КК РБ).
Таксама 19 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйных скаргаў Паўла Севярынца, Ірыны Халіп і Сяргея Марцалева, асуджаных за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (арт. 342 КК РБ).
Разгляд касацыйных скаргаў Алега Федаркевіча, Уладзіміра Лобана, Сяргея Казакова, Зьмітра Дароніна, Віталя Мацукевіча і Яўгена Сакрэта, асуджаных па арт. 293 КК РБ, адбудзецца 22 ліпеня.