viasna on patreon

Праваабаронца Анатоль Паплаўны з ІЧУ: “Дзякую ўсім за падтрымку!”

2011 2011-07-15T15:56:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paplauny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны

Праваабаронца Анатоль Паплаўны

Анатоля Паплаўнага, які адзінадцатыя суткі адбывае незаконнае пакаранне ў ІЧУ, наведаў адвакат.

Наш калега на ўмовы ўтрымання не скардзіцца, трымаецца бадзёра. Разам з тым сардэчна дзякуе ўсім за падтрымку і выказвае сваю салідарнасць з усімі затрыманымі ўдзельнікамі народных акцый па ўсёй краіне. 

Нагадаем, што тэрмін зняволення спадара Паплаўнага заканчваецца 18 ліпеня ў 19:40. “Гомельская вясна” просіць усіх неабыякавых людзей праявіць  салідарнасць і прыйсці ў гэты час да ІЧУ, які знаходзіцца па вуліцы Міжгародняй у Гомелі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства