viasna on patreon

Мілінкевіч сустрэўся з начальнікам калоніі, дзе сядзіць Ліхавід

2011 2011-07-19T13:36:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння сябры Руху «За Свабоду» разам з лідарам арганізацыі Аляксандрам Мілінкевічам былі ў Наваполацкай калоніі. Іх хваляваў лёс Мікіты Ліхавіда. Гэты хлопец быў асуджаны на 3,5 гады зняволення за ўдзел у пратэстах 19 снежня.

За парушэнне ўнутранага распарадку калоніі Ліхавід у пяты раз ужо трапіў у штрафны ізалятар.

«Гэта быў прыёмны дзень. Мы сустрэліся з намеснікам начальніка калоніі па выхаваўчай працы Андрэем Янчыленкам. Потым папрасілі сустрэчы з начальнікам Аляксандрам Сівохам. Просьбу задаволілі. Разам з Сівохам у кабінеце знаходзіўся начальнік медычнай часткі», — кажа А.Мілінкевіч.

Палітык пераконваў, што справа Ліхавіда не такая простая, што яго прызнаюць палітвязням. «Мне адказвалі, што распарадак для ўсіх вязняў у калоніі аднолькавы і ніякіх палёгак Ліхавіду не будзе. Доктар сказаў, што Мікіта па медыцынскую дапамогу не звяртаўся».

Аляксандр Сіваха сказаў, калі парушэнні будуць працягвацца, то Ліхавід можа быць пераведзены з калоніі ў турму. Гэта значыць, яшчэ на больш строгі рэжым.

Таксама ў калоніі ў Наваполацку знаходзіцца маладафронтавец Алесь Кіркевіч. «Нам сказалі, што Алесь размаўляе з усімі па-беларуску. Ніхто яму ў гэтым не замінае».

Мілінкевіч хацеў асабіста сустрэцца з Мікітам Ліхавідам, але пакуль ён у ШІЗА, то сустрэчы забароненыя. «Тым не менш, гэта магчыма. Трэба, каб Мікіта напісаў заяву аб сустрэчы. У адміністрацыі калоніі сказалі, што не супраць», — зазначыў Мілінкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства