"Малады Фронт" выступіў з заявай супраць палітычнага перасьледу актывістаў
"Малады Фронт" выступіў са спецыяльнай заявай супраць ўціску на лідараў "Маладога Фронту" Зьміцера Дашкевіча і Артура Фінькевіча, пакараных Маскоўскім судом сталіцы на 15 сутак адміністратыўнага арышту. 24-гадовы палітык Зьміцер Дашкевіч адбвае на Акрэсьціна ўжо 145 суткі арышту. 21-гадовы Артур Фінькевіч, які тры з паловай месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага, асуджаны да дзьвух гадоў абмяжаваньня волі і гэтымі днямі чакаў накіраваньня на "хімію".
"За гады сваёй палітычнай дзейнасьці хлопцы увесь час паказвалі сваю рашучасьць і неаднаразова бралі адказнасьць за вулічныя акцыі дэмакратычных сілаў. Маладафронтаўцы заўсёды заставаліся сапраўднымі патрыётамі нашае краіны, -- заяўляе "Малады Фронт". -- Паліцэйскі рэжым з-за сваёй маразматычнай боязі чарговы раз кідае на турэмныя нары лепшых прадстаўнікоў беларушчыны. Гэтымі дзеяньнямі улада паказвае свой жудасны страх перад палітычнай і грамадзкай актыўнасьцю, якая непазьбежна захапляе краіну".
"Малады Фронт" заяўляе, што не пакіне лідэраў руху на міліцэйскае свавольства, і распачынае "вулічную кампанію супраць уладнага беззаконьня і судовай ілжы", паведаміла прэс-служба арганізацыі.