Найбліжэйшымі днямі Андрэй Саннікаў будзе этапаваны ў наваполацкую калонію
Найбліжэйшымі днямі кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў будзе этапаваны з Мінска ў наваполацкую калонію, паведаміла БелаПАН яго жонка Ірына Халіп.
"Этапуюць сёння ці 25 ліпеня. Заўтра да Андрэя ідзе адвакат", — сказала Халіп, якая 18 ліпеня сустракалася з мужам.
14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 ліпеня Мінскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйную скаргу палітыка.
Журналістка Ірына Хал і таксама з`яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Халіп прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. 19 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе разглядаецца яе касацыйная скарга.