viasna on patreon

Зміцер Дашкевіч адзначыць сваё 30-годдзе ў калоніі

2011 2011-07-18T16:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітвязень і лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч адмовіўся падпісваць паперы, што ён «стаў на шлях выпраўлення». Пра гэта паведаміла нявеста маладога палітыка Анастасія Палажанка.

Змітру Дашкевічу не прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні. Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі затрыманы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у снежні мінулага года. Іх абвінавацілі ў вулічнай бойцы. Дашкевіча прысудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму, Лобава – да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

17 чэрвеня Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуды маладафронтаўцам у сіле. Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 19 у Горках Магілёўскай вобласці.

20 ліпеня Зміцер Дашкевіч адзначае свой першы сур’ёзны юбілей – 30-годдзе. Наста Палажанка паедзе ў Горкі да свайго жаніха, але не ўпэўненая, што атрымае спатканне. А падарунак асуджанаму ўжо пайшоў поштай – фотаальбом, які Палажанка абяцала Дзмітрыю Дашкевічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства