viasna on patreon

Хельсінскі камітэт звярнуўся ў FIBA у справе бел-чырвона-белага сцягу

2011 2011-07-20T10:56:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Інцыдэнт адбыўся на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчын ў польскай Быдгашчы.

У звароце Хельсінскага камітэту, накіраваным на адрас кіраўніка Міжнароднай баскетбольнай федэрацыі, гаворыцца, што выдаліўшы сцяг з трыбун функцыянеры гэтай арганізацыі парушылі свабоду выражэння поглядаў. Праваабаронцы таксама падкрэсліваюць, што ў статут FIBA не прадугледжвае ніякага ўмяшальніцтв аў сімволіку заўзятараў. Ён датычыць толькі афіцыйных сцягоў, якія выкарыстоўваюцца на чэмпіянатах і спаборніцтвах, паведамляе польскі інфармацыйны канал TVN24.

Нагадаем, што інцыдэнт са сцягам адбыўся 25 чэрвеня на матчы чэмпіяната Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскай Быдгашчы. Беларускі тады гулялі з літоўкамі. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, не дазволіла групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белы сцяг і даволі груба выдаліла беларусаў са стадыёну. Ахоўнікі спаслаліся на тое, што Міжнародная федэрацыя баскетболу супраць таго, каб за нашу каманду заўзелі пад неафіцыйнай сімволікай.

Пазней улады Быдгашчы прынеслі прабачэнні беларусам. Міжнародная федэрацыя баскетболу, якая выступала арганізатарам матчу, не выбачалася.

 12 ліпеня ў генеральную пракуратуру Польшчы паступіла заява аб здзяйсненні злачынства ў дачыненні да групы беларускіх баскетбольных фанаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства