viasna on patreon

Ці стане «катаванне» злачынствам у Беларусі?

2011 2011-07-22T17:34:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/katavannifota.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь выступае за ўвядзенне ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначэння тэрміна «катаванне». Інфармацыю аб гэтым атрымала ў адказ на свой зварот выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах чалавека» Ксенія Дубіцкая.

Зварот з патрабаваннем ўключыць у КК вызначэнне «катаванне», заснаванага на арт.1 «Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання» Ксенія Дубіцкая нядаўна адпраўляла ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Міністра ўнутраных спраў А. А. Курылец паведаміў, што адказным выканаўцам падрыхтоўкі законапраекта аб унясенні зменаў і дапаўненняў у КК і КПК вызначана Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Тэрмін унясення законапраекта ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - красавік 2012 года. Акрамя таго, Міністэрства накіравала ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь прапанову па ўвядзенні ў КК вызначэння «катаванне».

Праваабаронца каментуе: «даўно наспела пытанне аб вызначэнні крымінальнай адказнасці за ўжыванне катаванняў. Мы бачым, што пазіцыя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па гэтым пытанні зразумелая. Ці гатовая пракуратура прызнаць катаванне як цяжкае злачынства і ўключыць яго ў Крымінальны кодэкс рэспублікі Беларусь – слова за Рыгорам Аляксеевічам Васілевічам. Я спадзяюся, што экс-старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь падзяляе меркаванне праваабаронцаў па гэтым пытанні».

Адказ МУС на зварот Ксеніі Дубіцкай:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства