Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Леўчука
Суд пакінуў без зменаў рашэнне, прынятае на карысць газеты "Знамя Юности".
Журналіст мусіць аплаціць транспартныя выдаткі выданню і судовыя пошліны — агулам каля 800 тысяч рублёў.
Нагадаем, Алеся Леўчука звольнілі з газеты "Знамя юности" пасля адмовы напісаць "выкрывальныя матэрыялы" пра падзеі 19 снежня 2010 года ў Мінску і пра альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Пра ліст ад рэдакцыі, дзе яго папрасілі "звольніцца з уласнага жадання", ён напісаў у сваім блозе. З нагоды гэтага запісу газета звінаваціла Леўчука ў распаўсюдзе няпраўды і падала заяву ў суд. На працэсе журналіста прызналі вінаватым. Ён мусіў аплаціць судовыя выдаткі, а таксама напісаць абвяржэнне сваіх словаў на старонках газеты. Мінулы разгляд скаргі Леўчука суд задаволіў часткова: ён ужо не павiнен выбачацца перад газетай, але "пазыка" перад газетай і судом засталася.
Журналіст паведамў Еўрарадыё, што збіраецца і надалей абскарджваць рашэнне суда ў вышэйшых інстанцыях, бо не лічыць сябе вінаватым.