У Магілёве судзяць назіральніц на выбарах
У Магілёве суд разглядае справу аб кампэнсацыі маральнай шкоды, нанесенай назіральніцамі старшыні участковай камісіі на прэзыдэнцкіх выбарах.
26 ліпеня суд Кастрычніцкага раёну Магілёва пачаў разгляд грамадзянскай
справы паводле пазову старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Ірыны
Зямцовай да назіральніцаў Ларысы Шукайлы і Людмілы Кавылкінай, зь якіх
яна патрабуе спагнаць 5 млн. рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнай
шкоды за паклёп.
Раней факт паклёпу быў даказаны ў судзе Кастрычніцкага раёну. Паводле
заявы Зямцовай, назіральніцы на выбарчым участку № 99 Шукайла і
Кавылкіна абвінавацілі яе ў тым, што 19 сьнежня 2010 году кіраўніца
камісіі была ў нецьвярозым стане. Абласны суд адмовіў у задавальненьні
скаргі адказьніцаў і пацьвердзіў іх абавязак выплаціць больш за
паўмільёна рублёў штрафу. Адказьніцы працягваюць абскарджаньне ў
вышэйстаячых інстанцыях.
Цяпер Зямцова патрабуе спагнаць з пажылых жанчын 3 і 2 млн. рублёў адпаведна за нанесеную ёй маральную шкоду.
Судовае паседжаньне, паводле хадайніцтва пазоўніцы, было абвешчана закрытым.