У Баранавічах не дазволілі пікет у падтрымку палітвязня Ліхавіда
https://spring96.org./be/news/44894
2011
2011-08-01T10:33:50+0300
2011-08-01T10:33:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Нібыта была няправільна складзена заява арганізатара акцыі.
Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў праваабаронцу Віктару Сырыцы ў правядзенні пікету. Мясцовыя актывісты хацелі зладзіць яго ў падтрымку палітвязня Мікіты Ліхавіда. Чыноўнікі паведамілі, што заява на правядзенне акцыі нібыта не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням.
Нагадаем, у Мінску не дазволілі некалькі пікетаў у падтрымку Ліхавіда.